Да канца тыдня сіноптыкі прагназуюць у Гродне моцныя начныя маразы
10 лютага днём паводле прагнозу Гроднааблгідрамету чакаецца тэмпература паветра -11…-13, па вобласці да -15 градусаў.
Вецер паўночна-усходні 3-8 м/с.
11 лютага ўначы чакаецца пераменная воблачнасць, пераважна без ападкаў, у асобных раёнах туман. Вецер няўстойлівы, слабы, днём 12 лютага зменіцца на паўднёва-заходні 5-10 м/с.
Тэмпература паветра -18…-23, месцамі да -24…-28.
11 лютага днём прагназуецца 10-15 градусаў марозу, 12 лютага -8…-13.
У пачатку наступнага тыдня маразы аслабнуць.