У Гродне пачалі будаваць дамы, прыстасаваныя для інвалідаў
Цяпер тым, каму цяжка перасоўвацца, а таксама інвалідам-калясачнікам, не давядзецца пераадольваць прыступкі. Дамы абсталёўваюцца спецыяльнымі пандусамі, у пад’ездах мантуюцца ліфты большага памеру з шырокімі дзвярыма.
alt=”Image 19351″ >
Безбар’ернае асяроддзе дазволіць людзям з інваліднасцю выбірацца за межы кватэры.
Некалькі такіх шматпавярховых дамоў дабудоўваецца ў Вішняўцы, дамы ў мікрараёне Альшанка, што ўводзяцца ў эксплуатацыю, ужо цалкам адпавядаюць умовам стварэння безбар’ернага асяроддзя.
Паводле http://grodno.gov.by