Кніга пра паводкі ад двух краязнаўцаў
– Тэксты кнігі суправаджаюцца даволі цікавымі ілюстрацыямі. У першую чаргу – гэта здымкі Барыса-Глебскай царквы (Каложы) 19 стагоддзя: знешні і унутраны выгляд царквы перад паводкай і здымак зроблены адразу пасля паводкі. Цікавымі, на маю думку, падаюцца здымкі паводкі 30-х гадоў мінулага стагоддзя і паводкі 1979 года – самай вялікай паводкі апошняга часу,– распавядае Віктар Саяпін.
У кнізе апроч сотні рэдкіх фотаздымкаў гродзенскіх краязнаўцаў, ёсць успаміны гараджан, архіўныя дадзеныя. Суаўтарам гісторыка мытнай службы і краязнаўцы Віктара Саяпіна стаў гродзенскі калекцыянер Аляксандр Яршоў, галоўнай тэматыкай калекцый якога з’яўляецца марскі флот, падводныя лодкі.
Кніга выйдзе ў серыі «Hrono Гродна» і яе прэзентацыя адбудзецца напрыканцы лютага разам з выданнем «Гісторыя грамадскага транспарту Гродна».