Міжнародны дзіцячы фонд падтрымаў працу слонімскіх псіхолагаў

|

ЛюдмілаКараленка:
Гэта хваравітая тэма актуальная для ўсіх школ. Ёсць адмысловая праграма, распрацаваная Міжнародным дзіцячым фондам. У яе межах я ўдзельнічала ў курсе для педагогаў, а цяпер мы вырашылі падключыць і іншых спецыялістаў з Слоніма.
Усё адбываецца на базе нашай школы.
Да ўдзелу ў праекце адабраныя 14 псіхолагаў, якія працуюць у навучальных установах горада і раёна. Яны праходзяць спецыяльнае навучанне, якое вядзе трэнер  Смаргонскага сацыяльна-педагагічнага цэнтра Алена Герліані.

Ужо прайшоў 3-дзённы семінар пад назвай “Паспяховае айцоўства”. На ім псіхолагі абмеркавалі тэмы “Ад калыскі да школы”, “Уменне быць бацькамі”, “Самазацьвярджэнне бацькоў”, вучыліся працаваць з праграмай.
Яшчэ тры сустрэчы, – і спецыялісты будуць цалкам падрыхтаваныя да працы з бацькамі, атрымаюць неабходныя матэрыялы, распрацаваныя праграмы, дыскі з фільмамі.
Наступны этап – правядзенне бацькоўскіх груп. Кожны з чатырнаццаці спецыялістаў будзе працаваць з бацькамі выхаванцаў сваёй навучальнай установы.

Праграма прадугледжвае спецыяльныя навучальныя курсы для бацькоў дзяцей ад 0 да 6 гадоў, 5-15, для бацькоў дзяцей-падлеткаў.

Людміла Караленка:
–   Будзем вучыць бацькоў неканфліктным спосабам узаемадзеяння з дзецьмі, уменню слухаць і чуць, абыходзіцца без гвалту, канструктыўна вырашаць складаныя пытанні і заахвочваць дзяцей.

Праект разлічаны на 7 месяцаў, праца ў яго межах скончыцца ў жніўні.

 

Здымак з сайта http://vozrogdenie.ru