Гродзенскіе школьнікі праверылі свой узровень ІТ-ведаў

|

Прапанаваны школьны тэст “ІТ-падрыхтаванасць” складаўся з трох частак у якіх закраналіся пытанні як ўласна праграмнага забеспячэння, так і, кшталту, расклад руху цягнікоў з Брусэля ў Лондан.

 

Канчатковы вынік тэсту ўтрымліваў у сабе 7 прыватных вынікаў па асобных абласцях інфармацыйных тэхналогій: асновы ІТ, аператыўныя сістэмы, праграмнае забеспячэнне, апаратнае забеспячэнне, офіснае праграмнае забеспячэнне, сацыяльныя сеткі, прававыя аспекты і пытанні бяспекі ІТ.

 

Сярэдняя адзнака, якую атрымалі навучэнцы гродзенскай школы складае 50 балаў.

 

Праект “Тэставанне ІТ-падрыхтаванасці” рэалізуецца у межах шырокай кампаніі па садзейнічаннi вывучэння і папулярызацыі навыкаў у вобласці інфармацыйна-камунікатыўных тэхналогій.