Выстава камянёў з фонда музея

| Без катэгорыі

На выставе, якую можна наведаць напрацягу бліжэйшых месяцаў, прадстаўлена каля 300 камянёў, сабраных амаль за ўсю гісторыю музея. Уся ж калекцыя складаецца з 1500 экспанатаў.

 

Дырэктар музея зрабіў для першых наведвальнікаў выставы своеасаблівую экскурсію:

>

– На гэтай выставе прадстаўлены вельмі цікавыя рэчы, якія можна знайсці, калі, вобразна кажучы, капаць глыбокую яму, – кажа дырэктар Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музею Юры Кітурка. – Трэба сказаць, што нашая калекцыя, як і ўсе прыродазнаўчыя калекцыі, пачалася з музея Станіслава Жыўны яшчэ ў міжваенны час. Калі ён прыехаў у Гродна, то ўжо меў прыродазнаўчую калекцыю з розных мінералаў, якая і перайшла ў наш музей. Увесь час калекцыя папаўнялася.

– Мы прапаноўваем вам самыя цікавыя «эпізоды» з таго, што адбывалася на працягу год ў гэтым накірунку.

 

Каб было цікавей і разнастайней, мы далучылі да выставы экспанаты з аддзела рэдкай кнігі, прысвечаныя геалогіі і мінералогіі, выдадзеныя 100-200 гадоў таму. Геалогія – вельмі старажытная навука. Арыстоцель і Сакрат пакінулі зацікаўленасць да зямных нетраў, таму геолагі могуць лічыць узрост сваёй навукі з тых часоў.

Частка рэчаў на выставе запазычана са школьнага музея «Карат» гродзенскай школы №16.

Самыя цікавыя з прадстаўленых тут экспанатаў – неапрацаваныя аметысты, якія былі канфіскаваныя на мяжы і перададзеныя у дар музею Гродзенскай рэгіянальнай мытняй. У наступнай зале можна ўбачыць тое, як людзі абыходзяцца з каменем: розныя прылады працы і упрыгожванні, дэкаратыўныя рэчы.

Фота аўтара