На пажары ў Краснасельскім пацярпеў пенсіянер
Як паведамляе volkovysk.by, дапушчальнай прычынай пажару стала неасцярожнасць пры паленні.
Сусед выйшаў на лесвічную клетку адчуўшы пах дыму і заўважыў, што з прыадчыненых дзвярэй ідзе дым. Увайшоўшы ў кватэру ён выявіў, што пры ўваходзе ў залу на падлозе ляжыць абпалены гаспадар кватэры. Мужчына аказаў першую дапамогу – абліў пацярпелага вадой і ліківідаваў загаранне ложка падручнымі сродкамі.
Пенсіянер гаспіталізаваны ў лякарню з дыягназам апёкі І-ІІІ ступені (80% цела).
Здымак mchs.gov.ru