Гродзенцы правялі чэмпіянат па «Сваёй гульні»

|

Распавядае трэнер па інтэлектуальным гульням Максім Сыраваткін:

 

– Адначасова разыграваліся 15 розных тэмаў. Сутнасць гульні прыкладна такая: шэраг людзей, якія сядзяць паасобку, запісваюць свае адказы ў спецыяльны бланк. Калі чалавек не ведае адказу, то ён нічога і не запісвае. Пазней адказы апрацоўвае арганізатар, а вынікі зводзяцца ў агульную табліцу. Удзел у турніры быў бясплатным, і пераможцы атрымалі квоту на ўдзел у чэмпіянаце Беларусі па «Сваёй Гульні». Гэты спабор праходзіў пад куратарствам Галіны Чарапок – адказнага прадстаўніка па Гродзенскай вобласці ў БЛІК (Беларускай лізе інтэлектуальных каманд). Падобную гульню я праводзіў ўпершыню. Асноўнай цяжкасцю было знайсці вялікае памяшканне: трэба было размясціць шмат людзей так, каб яны адзін адному не перашкаджалі.

 

«Свая гульня» і «Што? Дзе?Калі?» ужо сталі ў Гродна брэндам сярод маладых інтэлектуалаў. Удзел у дадзеных мерапрыемствах бясплатны.