Зміцер Кіенка «збірае палкі»
Распавядае пра кнігу Зміцер Кіенка, аспірант факультэта гісторыі і сацыялогіі ГрДзУ імя Янкі Купалы:
– На маю думку, гэтая кніга ўжо сталася даволі рарытэтнай. Мы рыхтавалі яе спецыяльна для ветэранаў палка, матэрыял збіралі на працягу 7 гадоў. А да выдання кніга рыхтавалася прыкладна паўгода (гэта досыць хутка, бо мы ўжо мелі досвед з падрыхтоўкай кнігі па авіяцыі 1941-га году на Гарадзеншчыне). Полк даў гісторыі 13 Герояў Савецкага Саюзу. У аснову кнігі ляглі дакументы, успаміны ўдзельнікаў падзей, вялікі архіў фатаздымкаў.
>
Адзін з аўтараў кнігі з’яўляецца жывым сьведкам існавання палка. Кніга асвятляе гісторыю 10-га «асобнага Чырвонасцяжнага» ад моманту яго фарміравання пад Масквой у жніўні 1941-га году да апошніх дзён пасляваеннай службы. За апошні час з’явілася шмат паддзякаў ад ветэранаў палка, многія даведаліся ад калегаў і з інтэрнету пра выданне, прыходзілі лісты з краін былога СССР з просьбай набыць кнігу. Нават знайшліся родныя людзі… Вось, да прыкладу, днямі з Віцебска напісаў нам, аўтарам кнігі, сын аднаго з герояў палка – Аскара Джангарава.
Зміцер Кіенка займаецца тэмай авіяцыі на Гродзеншчыне і рыхтуе адпаведную дысертацыю. Апроч гэтай гнігі ён рыхтуе да выдання кнігу пра 70-ці годдзе палка, які вызваляў Ваўкавыск. Гэты ж полк два разы (па цэламу году) знаходзіўся ў Афганістане і сярод яго лётчыкаў быў лётчык-касманаўт.