Зімовы рыцарскі турнір пройдзе ў Гродне

|

Чакаюцца байцы з Баранавічаў, Барысава, Мінска, Навагрудка, Ліды ды Гродна.

Арганізатарамі выступаюць ваенна-гістарычны клуб “Гарадзенскі Двузуб” сумесна з палацам творчасці дзяцей і моладзі. У праграме запланаваны як адзіночныя і камандныя турніры , так і тэматычныя бугурты.

 

Праграма фестываля:

 

Субота 18 лютага

9.00-11.00 Рэгістрацыя ўдзельнікаў турніру
12.00-12.30 Адкрыццё фестывалю
13.30-16.00 Турнір 1 на1
15.00-16.00 Майстар-клас па танцах
16.30-18.30 Камандныя паядынкі ў фармаце 5 на 5
16.30-18.00 Майстар-клас па народнай ляльцы
18.00-19.30 Канцэрт

 

Нядзеля 19 лютага:

12.00-13.00 Заканчэнне турніру 1 на 1
13.00-14.00  Бугурты
14.30 Закрыццё фестывалю, узнагарода пераможцаў

 

Уваход вольны.

 

Здымак million.by