Кубак Беларусі па кампутарных гульнях адбудзецца ў Гродне
У турніры прадугледжаны дзве дысцыпліны: расійскі авіясімулятар “Іл-2. Штурмавік” і папулярная анлайн гульня World of Tanks, распрацаваная, дарэчы, беларускай кампаніяй “Гэйм Стрым”. Цягам года гульня трапіла ў Кнігу рэкордаў Гінэса: адначасова на серверы знаходзілася больш за 91 тысяч чалавек, а агульная колькасць гульцоў перавысіла 18 мільёнаў.
Гродзенскі турнір будзе першым з серыі рэгіянальных спаборніцтваў, арганізаваных Мінабароны ў гэтым годзе. Міністэрства займаецца папулярызацыяй кампутарных гульняў з пункту гледжання патрыятычнага выхавання ўжо сем год. На турніры па World of Tanks у жніўні 2011 года галоўнай узнагародай быў аднадзённы курс кіравання сапраўдным танкам Т-72.
Неабходная для ўдзелу інфармацыя знаходзіцца тут.