“Гроднаінвест” будзе пашырацца

|

У бліжэйшым часе будзе патрабавацца каля 150 га зямлі забяспечанай інжынернымі сеткамі, хаця адпаведных свабодных тэрыторый засталося толькі 47 га. Менавіта таму існуе неабходнасць уключэння ў зону новых тэрыторый і пашырэння існуючай інфраструктуры. Пашыраць тэрыторыю плануецца перадусім у Грандзічах і на Аульсе.

 

Свабодная эканамічная зона “Гроднаінвест” існуе з 2002 года, агульная тэрыторыя шасці ўчасткаў у Гродне і Лідзе складае амаль 2,2 тыс. га. На яе тэрыторыі зарэгістравана 90 рэзідэнтаў дзе працуе больш за 11 тыс. чалавек.