Фотамарафон “Нашы 24 гадзіны” – здымаем усёй краінай

|

Здымаць можна 29 лютага 2012 года з 00.01 да 23.59 любым здольным зрабіць здымак прыстасаваннем: камерай у тэлефоне, “мыльніцай”, прафесійнымі люстранымі камерамі. Фатаграфіі павінны адлюстроўваць моманты жыцця – як тыповыя і звычайныя, гэтак і ўнікальныя і непаўторныя. Чакаецца, што фотапартрэт краіны атрымаецца разнастайным. У яго ўвойдуць: гарадское і вясковае жыццё, культурныя і спартовыя падзеі, прырода, праца і вучоба, прамысловыя і грамадскія аб’екты і ўсё што ўдзельнікі палічаць вартым увагі.

 

Працы прымаюцца з 29 лютага да 10 сакавіка да 23.00 на адрас znyata24@gmail.com. Лепшыя працы будуць апублікаваныя на фотапартале ZНЯТА і ў іншых інтэрнэт-СМІ. Аргкамітэт выбярэ таксама афлайн-форму прэзентацыі вынікаў: гэта можа быць выстава, публікацыя ў друкаваных СМІ або іншая форма. Поўны рэгламент даступны на сайце арганізатара.

 

Падобны эксперымент быў ужо не аднойчы рэалізаваны ў свеце, але ў Беларусі акцыя адбудзецца ўпершыню. Дзень выбраны адмыслова – наступнае 29 лютага будзе толькі праз чатыры гады.

 

Паводле znyata.com