«Начны горад» распачынае сезон
«Урокі гульні на баяне для чайнікаў» будзе вельмі падобна на адну з гульняў мінулага сезона, – распавядае адзін з аўтараў гульні Андрэй Злабарык. – Спецыяльная інтрыга ў тым, што гульня скончыцца а 4-й раніцы ў нядзелю. Заданні гульні я б акрэсліў так: трэба будзе і падумаць, і старанна пашукаць».
>
«Баянамі» у праекце называюць месцы, якія маглі паўтарацца ў мінулых гульнях. А асаблівасцю новага сезону гродзенскага праекту Nightcity (http://nightcity.en.cx/) з’яўляецца тое, што ўсе гульні, якія будуць залічвацца ў рэйтынг каманд, пройдуць у новым фармаце: каманда мусіць складацца толькі з 2-х экіпажаў, якія будуць кіравацца так званым «штабам». За наяўнасць 3-га і болей экіпажаў каманду будуць штрафаваць і могуць нават дыскваліфікаваць.
У гэтым сезоне кіраўніцтва над праектам узяла каманда прафесіяналаў – аўтараў мінулагодніх гульняў праекту (да гэтага часу напрацягу 5-ці год праектам кіраваў адзін чалавек). Новае кіраўніцтва ўжо змяніла некаторыя правілы праекту, галоўная ўвага цяпер перакінута на бяспеку гульцоў у часе экстрэмальных гульняў.
На фота: здымкі спецыяльных картачак, якія будуць выдавацца кожнаму экіпажу каманд-удзельніц.