Дзень народзін Леніна

|

Некалькі дзесяткаў чалавек, пераважна сталага веку, усклалі кветкі да помніка Леніну на плошчы, якая носіць яго імя. Акрамя прадстаўнікоў праўладнай камуністычнай партыі Беларусі і апазіцыйнай партыі камуністаў беларускай на мерапрыемстве прысутнічалі супрацоўнікі аддзела ідэалогіі Гродзенскага гарвыканкама.

Як паведаміў Рацыі першы сакратар абкама партыі камуністаў беларускай Анатоль Іванчык: “Ушанаванне памяці Леніна – абавязак кожнага сябра партыі, нягледзячы на палітычныя погляды і адносіны да мінулага“.

Гэтым разам ускладанне кветак прадстаўнікамі праўладнай і апазіцыйнай камуністычных партый прайшло без інцыдэнтаў: некаторыя камуністы выказвалі нават жаданне аб’яднаць супольныя намаганні дзеля пабудовы светлай будучыні і ажыццяўлення мараў правадыра сусветнага пралетарыята.

Паводле Радыё Рацыя