У літоўскую Прыбалтыку – на аўто. Частка І

| Без катэгорыі

Другі па велічыні горад Літвы, былая яе сталіца, сустрэў нас дробным дожджыкам. Каб засяліцца ў Клайпедзе, мы праз інтэрнэт знайшлі 2-х пакаёвую кватэру, якая каштавала нам каля 30 даляраў у суткі.

Дарэчы, трапілі мы сюды не адразу, у перакрыжаваннях вузкіх вулачак заблытаўся і наш навігатар…

 

Сам горад Клайпеда, ці, як казалі раней па-нямецку Мемель, з’яўляецца адным з самых вялікіх портаў пасля расейскага Калінінграда (былога Кенігсберга) на Балтыцы і Куршскім заліве. Пасля невялічкага адпачынку з дарогі мы зайшлі ў банк , каб памяняць грошы. Адразу заўважу, што лепш мяняць усю суму адразу, бо на гэтым менш губляеш. За кожную аперацыю абмену ў літоўскіх банках бяруцца адсоткі, а гэта ад аднаго (у Вільні) да чатырох літаў.

 

 

 

Сярод знакамітых будынкаў, што здзіўляюць сваёй прыгажосцю, быў чырвоны дом Пяркунаса ў Каўнасе.

 

 

Уразіла ў Коўна і царква Святой Троіцы, якая як быццам накрывала сваімі купаламі цэлую плошчу.

 

 

А вось у Клайпедзе месца, якое нас здзівіла – кавярня, стылізаваная ў «вампірскім» духу, упрыгожаная разнастайнымі кажанамі. Уваход з раскінутымі крыламі кажана запрашаў нас у падзямеллі, дзе панавалі яны – «рыцары ночы».

 

 

Крэслы з крыламі, карціны на сценах, кажаны, што звісалі зверху і здавалася, што ты яго разбудішь, калі пройдзеш побач. Невялічкую экскурсію па кавярні нам арганізаваў яе ўладальнік. Нашае – мае і кіроўцы Віктара – замілаванне інтэр’ерам кавярні звязанае з тым, што наша каманда ў гульні Nightcity называецца «Кажаны»…

 

 

Клайпедскі лялечны тэатр ствараў уражанне нейкай пернікавай хаткі, з якой у любы момант маглі выйсці гномы.

 

 

На кожным кроку нас чакаў нейкі помнік. Гэта сабакі, якія тырчэлі са сценаў, жалезныя вінты, што стаялі на вуліцах.

 

>

 

Паблукаўшы па ходніках былой сталіцы Літвы, мы трошкі паганялі галубоў у парку і адправіліся на мора.

 

 

Затока прывяла нас да месца, дзе знаходзіцца стаянка яхтаў.

 

 

Вы спытаеце – а як жа мора? А мора – гэта і тое, што адбываецца навокал яго. А навокал, як старыя забытыя шкілеты, стаяць караблі, што калісьці хадзілі ў марскія паходы…

 

 

Мора, гэта і дзіўныя флюгеры, што паказваюць накірунак ветру. Бераг, дзе ляжаць снасці. Мора, зразумела, гэта порт, у якім стаяць волаты-караблі. На пароме мы пераехалі на выспу, дзе раней знаходзілася крэпасць, што ахоўвала Клайпеду ад ворагаў, а зараз тут размясціўся марскі музей.

 

 

У сценах былой крэпасці – вялізны акварыум. У той жа дзень нас чакала наведванне кавальскага музею і шмат якіх іншых прыгод.

 

Фота аўтара

 

(Працяг будзе)


Падарожнічай па свеце з дапамогай Мапы падарожжаў у “Тваім стылі”!

 


Глядзі Мапу падарожжаў “Твайго стылю” у вялікім памеры