Нерухомасць – на распродаж
Прапанаваныя будынкі ў асноўным знаходзяцца ў нездавальняючым стане, камунікацыі адсутнічаюць. Амаль палова з іх – помнікі архітэктуры. Каб прыступіць да рэстаўрацыі, неабходна ўзгадніць яе з Міністэрствам культуры. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі намеснік старшыні Гродзенскага аблвыканкама Аляксандр Русанаў.
Аднак мяркуецца прадаваць аб’екты не ва ўласнасць, а толькі правы на іх арэнду тэрмінам ад 5 да 50 гадоў. Пачатковы кошт будынкаў складае ўсяго 1-2 мільёны рублёў. Права ж ўласнасці ацэньваецца ад 100 мільёнаў да 1 мільярда рублёў. Да прыкладу, унікальны будынак 1918 г. пабудовы («Крывы дом») ужо некалькі разоў выстаўляўся на таргі Гродзенскім цэнтрам нерухомасці. Прапанаванае мэтавае прызначэнне – рэканструкцыя пад офісы. Пачатковы кошт права арэнды на 10 гадоў – 2,16 мільёна рублёў.
Па інф. Ej.by