Інтэрактыўны тэатр чакае патэнцыйных акцёраў

|

Не з’яўляецца сакрэтам, што моладым людзям з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі вельмі цяжка знайсці сваё месца ў жыцці. Адным са спосабаў прыцягнення ўвагі да гэтай праблемы з’яўляецца Сацыальны інтэрактыўны тэатр. Ягоныя інтэрактыўныя прадстаўленні уцягваюць гледачоў ў працэс вырашэння сцэнічнага канфлікту, які разыгрываецца акцерамі, актывізуюць жаданне гледачоў штосьці змяніць у сваім жыцці, знайсці розныя варыянты выхаду са складанай сітуацыі.

 

Адметна, што ў падрыхтоўцы і выкананні пастановак інтэрактыўнага тэатру на роўні са здаровымі аднагодкамі ўдзельнічаюць маладыя людзі с фізічнымі абмежаваннямі. Гэта ўжо само па сабе сведчыць пра тое, што для сумеснай дзейнасці няма перашкодаў.

 

– Для нас вельмі важна не дзяліць людзей на «хворых» і «здаровых». Мне падаецца, што тэма спектаклю, як і сама нашая дзейнасць, можа зацікавіць маладых людзей незалежна ад наяўнасці ці атсутнасці ў іх нейкіх асаблівасцей, – распавядае «Твайму стылю»адна з арганізатарак незвычайнага тэатру Алена Маркевіч і запрашае да ўдзелу ў ініцыятыве ўсіх жадаючых.

 

Спектакль рыхтуецца пры падтрымцы «Міжнароднага дзіцячага фонда». Заяўкі ад патэнцыйных акцёраў прымаюцца да 16 сакавіка. Прэм’ера ж спектаклю «Працаваць нельга адмовіцца» запланаваная на травень.

 

Падрабязная інфармацыя па тэлефонах:

(29) 5877185 (мтс) Аня

(29) 9617965 (velcom) Лена

або пішыце на е-мэйл: teatrsit@mail.ru