Першую дыктоўку напісалі ў Бярозаўцы

|

Распавядае кіраўнік руху «За Свабоду» па Гродзеншчыне Сяргей Трафімчык: «Ужо стала традыцыяй, што менавіта мы – жыхары Бярозаўкі – распачынаем у Беларусі нацыянальную дыктоўку. Гэта невялікае свята для тых, хто шануе родную мову, свята для нашых настаўнікаў і грамадскіх актывістаў».

 

Мерапрыемства прайшло ў мясцовай гарадской бібліятэцы. Для напісання дыктоўкі ў Бярозаўцы быў абраны верш Максіма Танка «Родная мова». Напісанне гэтага верша прысвяцілі 100-годдзю паэта, што буддзе адзначацца сёлета. Нацыянальная дыктоўка прысвечана Дню роднай мовы, што адзначаецца 21-га лютага ва ўсім свеце.

На фота: дыктоўка-2011 ў Гродна