Зіма ў Гродне скончылася?

|

Сёння ўначы тэмпература апусціцца да -7…-9 градусаў.

21 лютага днём чакаецца ад -1 да +1, часам снег, слабая завіруха. На дарогах месцамі галаледзіца.

Вецер паўднёва-заходні, 5-10 м/с.

22 лютага будзе воблачна з праясненнямі, на большай частцы тэрыторыі ўначы кароткачасовы снег, днём – мокры снег, дождж, месцамі туман, галаледзіца.

Тэмпература паветра ўначы -3…-8, днём ад 1 градусаў марозу да 4 градусаў цяпла.

 

23 лютага вецер узмацніцца да 7-12 м/с, раніцай і днём парывы да 17-22 м/с.

Днём у асобных раёнах моцныя ападкі, пераважна дажджы.

Тэмпература паветра ўначы -3…+2, днём 0+5.

 

Па папярэдніх прагнозах сіноптыкаў характар надвор’я не зменіцца і ўнаступныя дні.

24 лютага чакаецца мокры снег, снег з дажджом, месцамі туман. Уначы на дарогах галаледзіца, месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ўначы  0…-5, днём -1…+4.

25 лютага мокры снег, тэмпература  ад -3 да +2 уначы, ад -1 да +4 днём.

26 лютага ўначы чакаецца 2-7 градусаў марозу, днём -2…+3, месцамі кароткачасовы снег.

 

Сіноптыкі сведчаць, што такія высокія дзённыя тэмпературы ў лютым для Гродна не зусім норма.

 

Здымак з сайта http://www.segodnya.ua