Па-беларуску ў Беларусі больш размаўляюць палякі, чым беларусы

|

Большая частка насельніцтва (70%) аддае перавагу рускай мове. На ёй размаўляюць 96% рускіх, 88% украінцаў, 70% беларусаў, 51% палякаў, піша БелТА.

Па-беларуску дома размаўляюць 26% беларусаў і … 41% палякаў.

Калі ў Мінскай вобласці беларускую мову лічаць роднай каля 70% насельніцтва, то ў іншых рэгіёнах – крыху больш за 50%.

 

На сёння з 45 тысячамі дашкольнікаў (12%) ва ўстановах дашкольнай адукацыі выхавацелі размаўляюць па-беларуску .

18% (164 тысячы) беларускіх школьнікаў вывучаюць усе прадметы на беларус кай  мове. Толькі для 1600 навучэнцаў (1%) беларуская мова ў якасці мовы навучання захоўваецца ва ўстановах спецыяльнай сярэдняй адукацыі.

У ВНУ па-беларуску навучаецца 4200 студэнтаў – 0,9%.

 

Паводле статыстычных дадзеных, з 11 тысяч сарака найменняў кніг і брашур, выдадзеных у Беларусі ў 2010 годзе, толькі 951 найменне (каля 9%) выйшлі на беларускай мове.

26% газет (185 найменняў), каля 16% (147 друкаваных адзінак) часопісаў і іншых перыядычных выданняў  у 2010 годзе выходзіла па-беларуску.