Тры гады турмы пагражае гродзенскаму валютчыку

|

За незаконны абмен валюты мужчына атрымаў прыбытак у памеры 80,1 мільёна рублёў (каля 9,7 тысячы даляраў).

Усе наяўныя – 2,9 мільёна рублёў, 340 тысяч расійскіх, 7 тысяч даляраў, 2,5 тысячы еўра і 70 злотых – у валютчыка канфіскавалі.

Паводле ч.1 арт.233 КК Беларусі, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.