Спроба хабару абярнулася для жыхаркі Смаргоні крымінальнай справай

|

Некалькі гадоў таму жыхарка Смаргоні самавольна знесла сцяну паміж кухняй і спальняй.

Пліта такім чынам апынулася ў пакоі, а заканадаўства гэтага не дазваляе.

Пра праблемы, звязаныя з самавольнай перапланіроўкай жынчына ўзгадала, калі вырашыла прадаць кватэру.

Гаспадыня паспрабавала сагласаваць перапланіроўку ў ЖКГ, аднак дырэктар ёй адмовіў. Тады яна пайшла да інжынера, але і той адмовіўся парушаць заканадаўства.

Пакідаючы кабінет інжынера, жанчына незаўважна паклала на стол канверт з 30 далярамі ЗША.

Знайшоўшы грошы, інжынер паведаміў пра гэта дырэктару, а той звярнуўся ў следчы камітэт.

Міліцыя хутка “вылічыла” вінаватую, якая прызналася, што пакінула хабар у спадзяванні ўлагодзіць прынцыповых кіраўнікоў.

За спробу хабару ў дачыненні жанчыны распачатая крымінальная справа.

 

Паводле http://uvd.grodno.by

Здымак з http://www.segodnya.ua