Night City: «Гонар Нацыі» перамог, а «Кажаны» перакуліліся

|

Каманда «Гонар нацыі» складаецца з 2-х лепшых гродзенскіх экіпажаў, якія прымаюць удзел нават у міжнародных гульнях. Распавядае капітан каманды Зміцер: «Гульня была даволі млявай. Гульцы злёгку страцілі форму ў межсезон’е і расслабіліся . А ў нас падабралася добрая каманда, таму і перамаглі».

 

Не абыйшлося і без невялікіх непрыемнасцяў – у часе гульні адзін з экіпажаў каманды «Кажаны» перакуліўся і сышоў з дыстанцыі. Ніхто моцна не пацярпеў, а вось аўтамабіль наўрад ці паддаецца аднаўленню.

Фота на застаўцы Міколы Бублевіча