Гульцам энкаўнтэра прапануюць «Глюкі»

|

– Гэта простая гульня па гораду для аднаго экіпажа. Дадаткам да яе будуць рэбусы і загадкі, якія напісалі аўтары з іншых гарадоў, – кажа адзін з аўтараў гульні Аляксандр. – Чаму мы назвалі гульню «Глюкі»? Ёсць мноства трактатаў на гэтую тэму… Скажам так, найбольш спрыяльным становішчам для назірання глюкаў з’яўляецца – «стан у кампаніі такіх жа людзей у аналагічным стане», хоць глюк можна падхапіць дзе заўгодна.

 

Чарговая гульня – сумесны праект двух Аляксандраў: аднаго з Гродна, другога – з Іванава. Некалькі нецяжкіх загадак і рэбусаў напісала дзяўчына Паліна з Масквы.

На фотазастаўцы: малюнак з апісання гульні