Супрацоўнікі Гродзенскай ДАІ спынілі парушальніка з дапамогай зброі
Экіпаж Дзяржаўтаінспекцыі паехаў за парушальнікам, які накіраваўся ў бок вуліцы Хімікаў.
Праз гукаўзмацняльнік супрацоўнікі ДАІ запатрабавалі ў кіроўцы джыпа спыніцца, аднак той у адказ рэзка павялічыў хуткасць і паехаў па сустрэчнай паласе.
На перакрыжаванні з вуліцай Кабяка парушальнік паехаў на чырвонае святло светлафора, паспрабаваў заехаць у двор, але машыну з летнімі шынамі занесла.
Пасля неаднаразовых патрабаванняў да кіроўцы джыпа спыніцца, інспектар ДАІ вымушаны быў прымяніць табельную зброю.
З пашкоджанымі левымі коламі кіроўца “Джып-Компаса” яшчэ некаторы час працягваў рух, аднак у адным з двароў па Індурскай шашы быў затрыманы.
Утрыманне алкагаголю ў крыві парушальніка склала 1,5 праміле.
Паводле http://gaigrodno.by