Новыя кніжкі ад краязнаўцаў
Пра прэзентацыю і кнігі распавёў Віктар Саяпін: «Першая кніга – гэта падрабязны аповед пра гісторыю усяго грамадскага транспарту Гродна, пачынаючы ад конных экіпажаў: першыя таксі, аўтобусы, тралейбусы, водны транспарт – параходы, цеплаходы. У кнізе паказана малавядомая гісторыя чыгуначнага вузла. Улічваючы, што сёлета споўніцца 150 год з першай веткі чыгуначнай лініі, што прайшла праз Гродна, пра гэта я таксама распавядаю ў кнізе. Ёсць тут і гісторыя паветранага флота: усіх аэрадромаў, што знаходзіліся ў нашым горадзе. А знаходзіліся яны ў самых неспадзяваных для гараджан месцах: гэта і Румлёва, і Дзевятоўка. Апроч гэтага, ў кнізе сабрана больш 200 рэдкіх фотаздымкаў з майго архіва, з архіва іншых гродзенскіх калекцыянераў».
>
Пра другую кнігу, што з’яўляецца сумесным творам, Віктар Саяпін сказаў:
– Гэта гісторыя гродзенскіх паводкаў. За аснову мы ўзялі паводку 1958 году, дарэчы, яна мае і самую багатую «візуальную» гісторыю – шмат фотаздымкаў. Мы ўзялі перыяд у 300 год. Ёсць успаміны пра паводкі і XVIII стагоддзя, і XIX.
На сустрэчы было многа сяброў краязнаўцаў. Кнігі выйшлі ў серыі «Hrono Гродна»