Аўтуховіч патэлефанаваў са следчай турмы Гродна сваёй маці
Паводле яго слоў, Аўтуховіч пацвердзіў, што знаходзіцца ў турме № 1 у Гродне. «Гэта было першае яго тэлефанаванне з турмы. Аўтуховіч не казаў пра свой стан здароўя, аднак папрасіў перадаць віншаванні са святам 23 Лютага усім мужчынам, і асабліва воінам-афганцам. Жанчын ён павіншаваў з надыходам 8 Сакавіка і асобную падзяку перадаў усім, хто яго падтрымлівае падчас зняволення», — паведаміў Макаеў.
У 2010 годзе Мікалай Аўтуховіч трапіў у складзены Freedom House спіс пятнаццаці найбольш вядомых у свеце палітвязьняў.
15 снежня 2011 года вязень учыніў спробу суіцыду.