Памежнікі сумесна з супрацоўнікамі мытні затрымалі нелегальны тавар
Як паведамляе начальнік прэс-службы Гродзенскай памежнай групы Сяргей Шумейка, жыхарка пас. Пагранічны спрабавала правезці 61 прадмет верхняй вопраткі і 7 пар жаночага абутку без выплаты памежных плацяжоў . Прадметы адзення і абутку былі выяўлены ў салоне і багажніку аўтамашыны “Аўдзі”.
Канфіскаваны тавар перададзены супрацоўнікам мытні.
Паводле http://www.beresta.by