Трацейскі суд створаны ў Гродзенскай вобласці

|

Ініцыятарам стварэння трацейскага суда выступіў Вышэйшы гаспадарчы суд.

Новая структура будзе спецыялізавацца на вырашэнні камерцыйных спрэчак як паміж рэзіджэнтамі, так і нерэзідэнтамі Беларусі.

Трацейскімі суддзямі сталі сем дасведчаных у юрыспрудэнцыі спецыялістаў.

Цяпер удзельнікі спрэчкі могуць абіраць для разбіральніцтва дзяржаўны альбо трацейскі суд, а ў выпадку звароту ў трацейскі суд самастойна абяруць суддзю з прапанаванага спісу.

 

Трацейскае разбіральніцтва дазваляе хутчэй і з меншымі выдаткамі вырашыць спрэчку. Бакі змогуць захаваць канфідэнцыйнасць, самастойна вызначыць месца і час суда.

Рашэнне трацейскага суда выконваецца бакамі добраахвотна, а не выкананае дабраахвотна, яно можа быць прыведзена ў дзеянне прымусова.

 

Падобныя суды Вышэйшы гаспадарчы суд плануе адкрыць у кожным рэгіёне Беларусі.

 

Паводле http://grodno-region.gov.by