З 24 лютага тэлефанаванні ў Расію і Украіну падаражэлі на 20%

|

На гэтыя змены “Белтэлекам” пайшоў, каб міжнародная тэлефонная сувязь не была стратнай, піша БелТА.

 

Ільготны тарыф за кожную поўную ці няпоўняю хвіліну міжнароднага тэлефоннага злучэння цяпер будзе прымяняцца штодня з 23.00 да 6.00.

Пра змену тарыфаў аператар паведаміў на сваім афіцыйным сайце бліжэй да вечара 23 лютага.

Паводле пастановы Саўміну №135 ад 9 лютага 2012 года, аператары сувязі павінны будуць уведамляць абанентаў пра ўсе змены ў дамове аб аказанні паслуг электрасувязі і тарыфы, не пазней чым за 10 дзён да ўнясення зменаў. Пастанова пачне дзейнічаць толькі праз 3 месяцы пасля афіцыйнага апублікавання.