“Белэнерга” прапануе ўвесці дыферэнцыяваную аплату электраэнергіі ўжо з красавіка
Каб выправіць сітуацыю, спецыялісты аб’яднання прапануюць з 2-га квартала ўвесці сістэму дыферэнцыяванай аплаты электраэнергіі насельніцтвам, піша «Інтэрфакс» са спасылкай на прадстаўніка “Белэнерга”. Канцэптуальныя падыходы па ўводзе новай сістэмы ўжо перададзены ва ўрад.
Прадстаўнік “Белэнерга” адзначыў, што праект прадугледжвае ўвядзенне для насельніцтва лімітаў на спажыванне электраэнергіі з разліку ў месяц на аднаго абанента ў кватэрах з газавымі плітамі 150 кВт/г, і 250 кВт/г – у дамах з электраплітамі.
Электраэнергія ў межах гэтых лімітаў будзе аплочвацца па сацыяльных, льготных коштах. Усё, што спажыта звыш лімітаў, будзе аплочвацца з прыманеннем павышальнага каэфіцыента.
Методыка разліку гэтага каэфіцыента пакуль не вызначаная.
Па словах суразмоўцы “Інтэрфакса” сёння ўзровень пакрыцця тарыфамі выдаткаў на электраэнергію складае 27%, на цеплавую энергію – 15%.
Па дадзеных Мінэнерга Беларусі, насельніцтва аплочвае электраэнергію з разліку $0,028 за 1 кВт/г, у той час як яе кошт у сярэднім па беларускай энергасістэме складае $0,069-0,07 за 1 кВ/г.
Міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц паведаміў, што ўвядзенне лімітаў плануецца не раней за другое паўгоддзе.
Па ягоных звестках новаўвядзенне закране нязначную частку насельніцтва – у асноўным тых, хто спажывае больш за 1 тысячу кВт/г электраэнергіі за месяц. Прыкладна 70% абаненаў у Беларусі спажывае ў сярэднім 250-300 кВт/г электраэнергіі ў месяц.