На “Аўдзі” – пад трактар
Грамадзянка Літвы, кіруючы аўтамабілем “Аўдзі 100” не справілася з кіраваннем на 220-ым кіламетры дарогі Полацк-Глыбокае-мяжа Літвы.
Яе аўтамабіль занесла на сустрэчную паласу руху проста пад трактар МТЗ з прычэпам.
Пярэдняя частка машыны апынулася пад трактарам.
Жанчына з шматлікімі траўмамі і пераломамі шпіталізавана ў хірургічнае аддзяленне мясцовай бальніцы.
На момант сутыкнення яна была прышпілена рамнём бяспекі, магчыма гэта ўратавала ёй жыццё.
Паводле http://gaigrodno.by