Кантрабандысты рыхтуюцца да 8 сакавіка
Ашмянскія мытнікі толькі за апошнія дні спынілі 2 незаконныя пастаўкі.
Як правіла, кантрабандысты змяншаюць вагу і колькасць кветак у суправаджальных дакументах, таму ў падазроных выпадках мытнікам даводзіцца пераправяраць колькасць кветак.
К пункце пропуска “Каменны Лог” кветкі перавозіў грузавы аўтамабіль “Вольва”. Кіроўца прадставіў дакументы на зеляніну для фармавання букетаў агульнай вагой каля 12 тон. Падчас мытнай праверкі высветлілася, што тавар перавозіўся ў значна большай за заяўленую колькасць. Кіроўца патлумачыў, што вагу тавара падчас загрузкі не кантраляваў.
Свежыя кветкі ў ідэнтычнай сітуацыі затрымалі мытнікі і ў пункце пропуску “Катлоўка”.
Падчас дагляду грузавіка “МАН”, супрацоўнікі мытні высветлілі, што перавозіцца на 16 тон кветак больш, чым пазначана ў дакументах. Адпаведна і мытныя плацяжы на кантрабандныя кветкі не аплочваліся.
Канфіскаваныя кветкі каштуюць больш за 190 мільёнаў рублёў.
Паводле http://www.belta.by
Здымак з сайта http://zaiprotiv.info