У 10 раёнах Гродзенскай вобласці прагназуюцца падтапленні
Дамы ў вёсцы Вялікія Шылавічы Слонімскага раёна часцяком падтапляе Шчара.
Жыхарам рызыкоўных населеных пунктаў раздаюцца памяткі з апісаннем дзеянняў на выпадак падтаплення.
Сёлета вялікай вады ў Гродзенскай вобласці не чакаецца. У Нёмане ў раёне Гродна ўзровень вады вагаецца ў межах 125-140 см, тады як крытычным лічыцца ўзровень 700 см.
Цёплае надвор’е і дажджы на мінулым тыдні паспрыялі практычна поўнаму знікненню снега з палёў і дарог. Снег застаецца ў лясах. Калі па стане на 20 лютага вышыня снежнага покрыва дасягала 30 см ( у Наваградскім раёне – каля 50 см), то сёння засталося 1-2 см.
Паводле БелТА
Здымак з сайта http://www.radzima.org