У літоўскую Прыбалтыку – на аўто. Частка ІІ
> |
|
У сценах крэпасці зроблены музей, дзе | сабраныя і жывыя істоты, і іх пудзілы. |
Клайпедскі кавальскі музей – гэта збор агароджаў ад старых могілкаў, стальныя нажніцы, якімі нібыта велікан падстрыгаў сваю бараду, розныя кавальскія прылады. Мой сябар Віктар сам троху захапляецца кавальствам і таму яго здзівіла, чаму у нашым старажытным Гродна такога музея яшчэ няма. Далейшая кропка падарожжа па літоўскай Балтыцы – маленькі турыстычны гарадок Паланга.
З кола агляду, як на далоні, можна ўбачыць горад.
Самы далёкі кавалак сушы, што імкнецца амаль на 100 метраў у мора – пірс. Менавіта праз яго можна трапіць у мора. Задавальненне прайсціся па беразе мора і пазбіраць ракушкі са спадзяваннем, што раптам ты знойдзеш кавалачак бурштыну альбо старажытную манету, выкінутаю прыбоем з разбітага старажытнага карабля.
Мора ў Паланзе – не толькі вада, якая, здаецца, можа ўхапіць і забраць да сябе, гэта яшчэ і чайкі, што чакаюць ад людзей нібыта нейкай падачкі. Чайкі тут, як у нас галубы, якіх любяць пакарміць дзеці. Амаль ручныя птушкі…
Якім дзіўным быў выгляд нашых твараў, калі вярнуўшыся да нашага аўто мы ўбачылі заблакаваныя колы. Аказалася, што ўсе стаянкі ў Паланзе платныя, і нам прыйшлося заплаціць невялічкі штраф у некалькі даляраў, каб вызвалілі нашае аўто.
Праз гадзіну мы былі ў вечаровай Клайпедзе, дзе нас чакала новае падарожжа. Вечаровая Клайпеда нібыта вымірае. На вуліцах амаль не бачна людзей і пасля 22.00 на вуліцах толькі адзінокія турысты ці расейскамоўныя бамжы.
Наступнай раніцай мы адправіліся ў зваротную дарогу праз Вільнюс. Старажытная Вільня сустрэла нас царквою у віленскай вязні, дзе трымалі паўстанцаў і самога Кастуся Каліноўскага. Мы троху дакрануліся да старажытнай беларускай спадчыны Вільні. Але, як цяпер кажуць, гэта ўжо іншая гісторыя.
Падарожнічай разам з “Тваім стылем” з дапамогай нашай інтэрактыўнай мапы!
Глядзі Мапу падарожжаў “Твайго стылю” у большым памеры