“Arche” прэзентуе новы нумар ў Гродне

|

Арганізатарамі выступаюць Таварыства беларускай школы і Гарадзенскі калегіўм.

 

“У беларускай гістарыяграфіі гендэрны накірунак дагэтуль застаецца малараспрацаваным. Таму матэрыялы дадзенага нумара актуальныя для нашай навукі.

Гісторыя, якая прадстаўленая на яго старонках, – жаночая, у першую чаргу яна пра жанчын і для жанчын. Беларускі павінны ведаць не толькі агульную гісторыю Беларусі, але і сваю, адметную”, – піша ў прадмове да выдання Наталля Сліж.

 

На сустрэчы будуць прадстаўлены два кравёвыя слоўнікі – “Краёвы слоўнік Віцебшчыны” Міколы Каспяровіча і “Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны” Міколы Шатэрніка.

 

Прэзентацыя адбудзецца ў зале ва ўнутраным дворыку па адрасе: Будзёнага 48а.

 

Здымак  arche.by