Пакараныя за парушэнне санітарных нормаў
Паводле праверкі, праведзенай супрацоўнікамі Гродзенскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, выявілася, што ў сярэдняй школе №34 прыбіральні знаходзяцца ў неналежным стане, падчас заняткаў праводзяцца рамонтныя працы, адсутнічае гарачая вада, а паветрана-цеплавы рэжым не адпавядае нарматывам.
Паводле пастановы санітарнай службы была прыпынена эксплуатацыя 4 школьных кабінетаў і забаронены продаж кандытарскіх вырабаў. Матэрыялы праверкі былі накіраваныя кіраўніку адміністрацыі Кастрычніцкага раёна з прапановай разгледзець пытанне аб мэтазгоднасці знаходжання на пасадзе дырэктара школы.
Падобная сітуацыя назіраецца і ў некаторых іншых сярэднеадукацыйных установах горада, у сувязі з чым санітарныя службы плануюць бліжэйшым часам ажыццявіць буйнамаштабную праверку.
Радыё Рацыя