Актывісты АГП сустракаюць вясну
Распавядае Аляксандра Васілевіч, кіраўнічка гарадской АГП:
– Канец зімы звычайна шэры і пахмурны, што ў надвор’і, што ў настроях людзей. Нашыя актывісты вырашылі, што калі на надвор’е мы паўплываць ніяк не можам, то на настрой – цалкам. Сёння мы выйшлі на вуліцы горада з паштоўкамі, у тэксце якіх прыведзена цытата кіраўніка дзяржавы аб магчымасці сыходу ў зямлянкі, і напамін людзям пра тое, што хутка зямля адтане. У дадатак да гэтага раздавалі цытатнік з мала вядомымі шырокай публіцы, але вельмі займальнымі выказваннямі кіраўніка дзяржавы.
– Тое, над чым пакуль мы ўсе смяёмся, праз пару гадоў не будзе здавацца нам такім смешным, калі сітуацыя ў краіне яшчэ больш пагоршыцца. А гэта непазбежна, калі самі людзі не ўбачаць трагікамізм сітуацыі, якая склалася ў краіне, – лічыць удзельнік акцыі Руслан.
>
– Мы хочам нагадць людзям, што сённяшняя катастрафічная сітуацыя ў эканоміцы наўпрост звязана з палітыкай, якая праводзіцца ў дзяржаве. І напярэдадні наступных «выбараў» усім варта задумацца, а ці варта наогул хадзіць галасаваць? – Лічыць іншыя ўдзельнікі гэтага апошняга зімовага мерапрыемства.
Акцыя прайшла без затрыманняў!
Фота аўтара