У Гродзенскай вобласці пераглядаюць спісы членаў жыллёва-будаўнічых кааператываў
Пра гэта на прэс-канферэнцыі паведаміў старшыня камітэта па архітэктуры і будаўніцтву Гродзенскага аблвыканкама Міхаіх Петух.
Перагляд спісаў тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў і меў права на атрыманне льготнага крэдыту, адбываецца ў сувязі з прыняццем указа №13, які змяняе ўмовы льготнага крэдытавання жыллёвага будаўніцтва.
Банкі Гродзенскай вобласці накіравалі на перагляд у мясцовыя адміністрацыі спісы па 8957 грамадзянам, у тым ліку 6965 членам жыллёва-будаўнічых кааператываў.
На сёння перагледжаны спісы па 7425 грамадзянам (у тым ліку па 6861 членам кааператываў).
Льготны крэдыт на будаўніцтва жылля змогуць атрымаць каля 36% членаў кааператываў. Яны атрымаюць крэдыты пад 1%, 20% альбо 50% (маладыя сем’і з 2 дзецьмі) стаўкі рэфінансавання.
На ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоваў у Гродзенскай вобласці стаяць 90 тысяч чалавек. Сума абавязацельстваў банкаў перад крэдытаатрымальнікамі складае 514,9 мільярды рублёў, у тым ліку па Гродна – 215,3 мільярды.
Спісы чаргавікоў, якія маюць права на льготнае крэдытаванне будуць канчаткова сфармаваны да 15 сакавіка.
У Гродне сёлета плануецца пабудаваць 246 тысяч квадратных метраў жылля, у тым ліку 151 тысячу квадратных метраў – з падтрымкай дзяржавы. На гэтыя мэты мяркуецца вылучыць крэдытаў на 209 мільярдаў рублёў.
Паводле http://grodno-region.gov.b
Здымак з сайта http://www.hata.by