Фестываль для дзяцей-інвалідаў
Каля ста хлопчыкаў і дзяўчынак прадэманструюць у Палацы творчасці дзяцей і юнацтва свае таленты ў тэатральным, музычным, цыркавым, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве.
На гэтым фестывалі не вызначаюцца пераможцы. “Свет маіх захапленняў” – сваеасаблівая пляцоўка для раскрыцця талентаў дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, таму кожны ўдзельнік становіцца лаўрэатам і атрымлівае падарунак.
Фестываль пры падтрымцы дабрачынных арганізацый адбываецца ў Гродна двойчы на год.