Па выпадках збіцця людзей у дызель-цягніках распачатыя 2 крымінальныя справы
Першы інцыдэнт адбыўся ў першы дзень новага году. Жыхар Гродна 1975 года нараджэння, слесар аднаго з прадпрыемстваў БЖД, нападпітку накіраваўся ў госці да брата. У вагоне дызель-цягніка Ласосна-Брузгі ён без усялякіх тлумачэнняў пачаў збіваць пенсіянера – аднаго з пасажыраў. Суседкі па вагоне выклікалі памочніка машыніста, які абараніў пацярпелага і вывеў яго ў суседні вагон.
Адна з пасажырак аказалася знаёмай агрэсіўнага слесара і пачала высвятляць з ім пытанне выплаты аліментаў. Размова скончылася збіццём жанчыны.
Аператыўнікі Гродзенскага АУС на транспарце цягам некалькіх гадзін затрымалі зламысніка. Распачатая крымінальная справа па ч.2 арт.339 КК РБ. Падазраванаму пагражае да 6 гадоў пазбаўлення волі.
У канцы лютага падобны выпадак здарыўся ў дызелі-цягніку Маладзечна-Ліда. 23-гадоваму пьянаму жыхару Смаргоні здалося, што дзяўчыны, якія сядзелі побач, яго абмяркоўваюць. Адну з іх ён ударыў каленам у грудзі, другая паспрабавала заступіцца за сяброўку і атрымала больш за 10 удараў у галаву.
Нарад міліцыі затрымаў хулігана, які таксама стаў падазраваным у справе па ч.2 арт.339 КК РБ.
Паводле http://belapan.by
Здымак з сайта http://livegomel.com