Віктару Шалкевічу прапанавалі ролю Януша Корчака ў польскім мюзікле

Прэм’ера спектакля раней адбылася ў Лондане ў Theatre Royal Playmouth, пры супрацоўніцтве з Youth Music Theatre UK, брытанскай арганізацыяй, якая займаецца прапагандай музычнага тэатра сярод моладзі.

Польская прэм’ера адбудзецца дакладна ў 70-ю гадавіну смерці героя, 6 жніўня.

У Польшчы 2012 г. аб’яўлены годам Януша Корчака (1878–1942).

Галоўную ролю выканае беларускі актор і бард Віктар Шалкевіч.

У мюзікле апавядаецца гісторыя славутага доктара, дзіцячага пісьменніка і педагога, які клапаціўся пра габрэйскіх сірот. Падзеі адбываюцца падчас нямецкай акупацыі, калі дзіцячы прытулак, якім кіраваў Корчак, быў перанесены ў Варшаўскае гета.

 

Здымак Януша Корчака з сайта http://mrsky.livejournal.com/8977.html