У Ваўкавыскім раёне муж запалохаў жонку
Сварка паміж падазраваным і яго жонкай адбылася ў аўто па дарозе на працу, піша uvd.grodno.by
Мужчына рэзка скіраваў аўтамабіль з дарогі. Спыніўшы аўто, ён выцягнуў з салона жонку і пачаў яе збіваць, а напрыканцы, дастаў каністру з палівам. Дзеянне адбывалася на вачах дачкі.
Па словах падазраванага, ён толькі жадаў запалохаць сваю жонку, а забіваць яе не збіраўся.
Крымінальная справа ўзбуджана па арт. 186 КК РБ “Пагроза забойствам, прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў або знішчэннем маёмасці”.
Здымак woman.ru