Масавыя забойствы бяздомных жывёл у Гродна

|

Выканаўцамі распараджэння сталі спецаўтагаспадарка і дворнікі.

Дворнікаў абавязалі штомесяц здабываць акрэсленую колькасць бяздомных жывёл. Паводле прэйскуранта, за сабаку працоўны атрымлівае 2500 рублёў, за ката -1500.

Сябра незарэгістраванай арганізацыі абароны жывёл “Дабрыня” Юры Аўчыннікаў не аднойчы прапаноўваў мясцовым уладам арганізаваць у горадзе прытулак для бяздомных жывёл, але прапановы былі адхіленыя. На яго думку, чынавенства парушае заканадаўства, і застаецца пры гэтым безпакараным.

Паводле меркавання супрацоўнікаў спецаўтагаспадаркі ў катэгорыю бяздомных жывёлаў трапляюць каты і сабакі, якія знаходзяцца на вуліцы без гаспадара.

Паводле Радыё Рацыя

Фота з сайта http://ej.by