“Твой стыль” адзначае юбілей!

|

Асноўнымі аўтарамі “Твайго стылю” з’яўляюцца маладыя ўдзельнікі праекта “Школа маладога журналіста”.

 

Менавіта тут многія аўтары “Твайго стылю” пачыналі шлях у прафесійную журналістыку.

 

Гражына Шалкевіч, аўтарка “Твайго стылю”, выпускніца “Школы маладога журналіста-14”:

 

– Улюбёнаму Стылю, які лічу сваёй сапраўднай стартавай пляцоўкай, ды калегам па пяру, якія сталі для мяне сапраўднымі сябрамі, ад усяго сэрца зычу 100 гадоў і болей!!!

 

Няхай праца прыносіць плён ды задавальненне, маладыя аўтары пішуць многа і цікава, а кола сталых чытачоў павялічваецца! Натхнення, агню ў вачах і аптымізму!!!

 

Будзьма працягваць у тым жа Стылі!