У Пабрыгіцкім касцёле будуць ладзіцца набажэнствы на ангельскай мове
Літургія прызначаецца найперш для англамоўных замежных студэнтаў-каталікоў, якія атрымліваюць адукацыю ў Гродзенскіх ВНУ.
Імшу для іх кожную другую нядзелю месяца будзе праводзіць ксёндз Антоні Грэмза.
Кс.Антоні:
–Ёсць іншаземцы, якія не разумеюць нашай мовы, у асноўным гэта студэнты з Нігерыі і Камеруну. Яны звярталіся з просьбамі, таму мы пачынаем служыць па-ангельску, казань будзе перакладаць перакладчык. Ёсць ініцыятыўная група студэнтаў, якая рыхтуе да імшы спевы, чытанні.
Колькі прыйдзе людзей на англамоўную імшу, пакуль сказаць цяжка. У нядзелю пабачым.
У Пабрыгіцкім касцёле (вул.К. Маркса, 27) набажэнствы праводзяцца на польскай, беларускай, літоўскай мовах, а таксама на мове глуханямых.
Здымак з http://www.gtt.by