Пільны сусед дапамог знайсці вінаватую ў ДТЗ

|

Жанчына, што ехала на міні-вэне ўздоўж дома па вуліцы Пестрака, спынілася і здала назад, каб прапусціць сустрэчны аўтамабіль. У нейкі момант яна адчыла, як яе Опель у нешта ўпёрся, але не надала гэтаму ўвагі і з’ехала. Сеат, што стаяў у двары, атрымаў нязначныя пашкоджанні.

Праз 15 хвілін да яе дадому прыйшлі супрацоўнікі ДАІ.

Відавочцам аказаўся жыхар, які стаяў ля свайго пад’езда, бачыў здарэнне, запомніў марку і рэгістрацыйны знак Опеля,  і  распавёў пра здарэнне ўладальніку пацярпелага аўто.

У выніку сутыкнення  на бамперы Опеля засталіся пацёртаслі і напластаванні фарбы, а ў Сеата крыху пашкоджаны пярэднія дзверы з левага боку, аднак жанчыне, якая пакінула месца здарэння цяпер пагражае штраф да мільёна рублёў і пазбаўленне правоў на 4 гады.

 

Паводле http://gaigrodno.by

Здымак з сайта http://donbass.ua