Багіня музычнага правасуддзя
А трое маладых людзей, якія ідуць побач – музыкі: басгітарыст Саша, гітарыст Ігар і ўдарнік Ян. Усе яны граюць у вядомым гарадзенскім гурце «Мінерва». Чуеце, як незадаволена крычыць ім услед пенсіянерка? Музыкі так хутка выскачылі з-за вугла пяціпавярхоўкі, што яна спалохалася ад нечаканасці. Але мы прабачаем іх: яны вельмі спяшаюцца, праз паўгадзіны ў іх пачнецца чарговы канцэрт…
Пасля канцэрту – інтэрв’ю. Але для пачатку трохі гісторыі: ініцыятарам гурту быў Саша. Сабраў бас-гітару, калонкі і нейкія барабаны, так і нарадзілася «Мінерва». Існуе яна ўжо тры гады. Першы выступ адбыўся ў каледжы мастацтваў, потым – удзел у рок-фестывалі «Бумеранг», канцэрты на «Галеры», у «Парламенце» і інш.
– А ці памятаеце, як адбыўся першы канцэрт?
– Не вельмі добра. Тады да нас падыйшоў арганізатар і сказаў, што на рэпетыцыі мы гралі лепш. Адзінага, чаго ён не мог зразумець, як так можно адначасова то спяшацца, то граць больш павольна… Як кажуць, «лажалі» разам.
– Ці плануеце запісаць альбом?
– У перспектыве запішам. Кожны раз пасля канцэрту збіраемся – усё, едзем запісвацца! Але пакуль ніяк не атрымліваеца. Матэрыялу хапае, а да запісу справа не даходзіць. Пакуль ёсць толькі запісы ўласнай вытворчасці і канцэртнае відэа.
– Хто піша песні?
– Музыку піша Ігар, словы – Святлана. У асноўным піша выпадкова, пад душэўны настрой: «Памятаю, прачнулася ноччу, схапіла аловак і на нейкай паперцы пачала пісаць. Так і з’явілася песня «Холадна ноччу». Цікава, але ў нас ніводнай песні няма пра каханне. Некалі наш былы барабаншчык сказаў: «Ніякіх слёз і сліны».
– Якога музычнага стылю прытрымліваецца ваш гурт?
– Мы ніколі не вызначалі сабе пэўнай мэты. Можна сказаць – выконваем пазітыўны рок. Трэба зазначыць, музыка ў большасці песень сумная, але словы сумесна з музыкай выклікаюць пазітыўны настрой.
– Хто прыдумаў назву «Мінерва»?
– Гэта была назва маёй любімай песні, – кажа Святлана. – Потым даведалася, што гэта багіня мудрасці і правасуддзя, што гэта назва карціны Рэмбрандта, што ў Нікола Пусэна ёсць скульптура багіні Мінервы, што існуюць гурты з такой жа назвай…
– Ці наследуеце вы якому-небудзь гурту?
– Справа ў тым, што кожны з нас мае свой улюбёны накірунак. Камусьці спадабаецца адзін напрамак музыкі, хтосьці вырас у трошкі іншым. У выніку атрымаўся рознабаковы, сваеасаблівы, вытанчаны гурт.
– Хто у вашым гурце лідэр?
– Вызначанага лідэра няма, але ў асноўным Саша цягне ўсю працу. Ён нас збірае на рэпетыцыі, нешта ўвесь час робіць, арганізоўвае. А арганізоўваць складана – неабходна знайсці памяшканне, атрымаць дазвол на правядзенне, сабраць усю апаратуру і мець нейкія сродкі. Трэба таксама ацаніць запатрабаванне насельніцтва ў дадзеным мерапрыемстве. Людзі, вядома, хочуць хадзіць на канцэрты, але ў некаторых няма грошай, іншыя мараць прайсці бясплатна. Вось і атрымліваецца вялікая рызыка арганізатара – не ведаеш, акупіцца канцэрт, ці не.
– Ці існуе канкурэнцыя паміж гарадзенскімі гуртамі?
– Пытанне цікавае. А за што канкураваць? За канцэрты? Гурт альбо запрашаюць, альбо ён сам напрошваецца. Хто больш напросіцца, той і выступае. Канкурэнцыя існуе на ўзроўні, «хто за кім будзе граць». Нехта хоча першым выступаць, нехта апошнім. У астатнім канкураваць няма за што. Тым больш грошай за канцэрты не плацяць. Мы, напрыклад, грошы атрымалі толькі аднойчы – 30 тысяч за тое, што добра гралі і канцэрт акупіўся.
– Які ваш выступ спадабаўся вам больш за ўсе?
– Два канцэрты на «Галеры». Добрая сяброўская атмасфера, выдатная публіка. Тым больш, з намі выступалі гурты, з якімі мы сябруем не толькі на сцэне, але і ў жыцці. Яшчэ вельмі спадабаўся рок-фестываль «Бумеранг-2006», вельмі добра арганізаваны – не было ніякай мітусні. А бясплатны ўваход «дазволіў» атрымаць аншлаг – было чалавек 500-600. Тады мы два канцэрты адыгралі: першы ў каледжы мастацтваў, другі непасрэдны на «Бумерангу». У каледжы нейкая камісія сядзела, ацэньвала, як мы граем. А пасля канцэрту да нашага гітарыста падыйшоў кіраўнік інструментальнага аддзелу і спытаўся: «Ці зручна граць, калі гітара вісіць амаль на ўзроўні кален?». На што той адказаў: «Я заўжды так граю, тым больш у мяне пальцы доўгія».
– А што вы чакаеце ад публікі?
– Каб прыходзілі на канцэрты (усміхаюцца). Каб грошы плацілі за іх, тады канцэрты пачнуць акупацца, іх пачнуць рабіць частей.
– Зараз у вас новы барабаншчык. Якія, Ян, у цябе ўражанні, ці падабаецца табе граць у «Мінерве»?
– У «Мінервы» трошкі іншы напрамак, чым той, у якім я граў раней, больш павольная музыка. На першых рэпетыцыях я захутка граў, зараз адаптаваўся. А так, вядома, падабаецца: добрая музыка, добры калектыў.
– А як ты, Святлана, адчуваеш сябе ў мужчынскай кампаніі?
– Класна. У нас добрыя адносіны. Ніхто не камандуе, поўнае раўнапраўе.
– Можа хочаце нейкаму сказаць дзякуй, альбо перадаць прывітанне?
– Прывітанне нашым сябрам з гуртоў Pet Nihil, Tlusta Lusta, Твой горад, Black Market. Мы вас любім. Творчых вам поспехаў і жадаем хутчэй сустрэцца на адной сцэне.
Наталія Астроўская
Фота з архіва гурта «Мінерва»