Да канца тыдня ў Гродне крыху пацяплее
Па вобласці пры праясненнях маразы могуць узмацніцца да -13.
6 сакавіка істотных ападкаў не чакаецца, воблачна з праясненнем. Вецер паўночны, 3-8 м/с, тэмпература паветра -2…-4.
7-8 сакавіка сіноптыкі прагназуюць пераменную воблачнасць, уначы і раніцай месцамі туман, на асобных участках дарог – галалёдзіца. Вецер няўстойлівы, слабы. Тэмпература ўначы -6…-11, пры праясненнях да -12…-15 градусаў марозу.
Днём чакаецца 0…-5, месцамі да +2.
Па папярэдніх прагнозах 9 сакавіка месцамі магчымы кароткачасовы снег, вецер слабы няўстойлівы. Тэмпература паветра ўначы -4…-9, у дзень -1…+4.
10 сакавіка ўначы месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі снег, слабы галалёд. Тэмпература паветра ўначы -2…-7, днём 0…+4.
11 сакавіка чакаецца дождж і мокры снег. Начныя тэмпературы – у межах -2…+3, дзённыя падымуцца да +1…+6.